Праект Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна «Вандроўка ў этнаказку»

Назва праекта: Павышэнне прывабнасці трансгранічнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць (акронім – Вандроўка ў этнаказку).

Праект накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці і турыстычнай прывабнасці трансгранічнага рэгіёна з дапамогай удасканалення маркетынгу тэрыторыі, стварэння аб'ектаў турыстычнага прыцягнення на памежных тэрыторыях, уцягнення этнакультурных рэсурсаў і павышэння кваліфікацыі пастаўшчыкоў турыстычных паслуг.

Для дасягнення пастаўленых мэтаў плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў, якія па скіраванасці можна падзяліць на наступныя групы: маркетынгавыя, адукацыйныя, турыстка-прыкладныя.

Змест праекта аднолькава актуальны як для польскага, так і для беларускага боку па шэрагу прычын. Па-першае, трансгранічны рэгіён уключаны ў сферу турыстычнай індустрыі толькі ў апошнія гады, таму адносна закрытая доўгі час тэрыторыя праекта не ўтрымлівае дастатковай колькасці інфраструктурных турыстычных аб'ектаў. Адначасова   трансгранічны рэгіён праекта з'яўляецца самабытнай часткай як Беларусі, так і Польшчы. Асаблівасці мясцовага фальклору, архітэктуры, народнага побыту, традыцый і абрадаў дазваляюць гэтаму рэгіёну паспяхова канкурыраваць на ўнутраным і знешнім турыстычных рынках.

Тэрмін рэалізацыі: 24 месяцы, пачатак – сакавік 2012.

Вядучы партнёр: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Партнёры праекта:

  • Сувальская Агратурыстычная Палата,
  • Установа культуры "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей",
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага г. Гродна".

Бюджэт праекта: 1270 306,72 ЕЎРА, у тым ліку 1143 276,05 ЕЎРА – фінансаванне ЕС у рамках ЕІДП.

Financed by the European Union
under the European Neighbourhood and
Partnership Instrument

Дадзены дакумент быў створаны дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна 2007–2013.