Фірменны персанаж праекта

Бялун  –  у славянскай міфалогіі бог удачы, багацця і шчасця. Бялун сыходзіць на зямлю толькі пры сонечным святле ў выглядзе старца з доўгай белай барадой, у белай вопратцы і з кіем у руках. Ён робіць дабро і калі ўбачыць у дрымучым лесе вандроўніка, які заблукаў, вывядзе яго на вялікую дарогу. Бялун, як бог шчаслівага выпадку, быў богам ўсіх падарожнікаў і любіў падарожнічаць: хадзіў па нівах і дапамагаў жнеям, даваў добрым людзям шанц дасягнуць сваёй мэты, у тым ліку стаць багатымі, і наогул дапамагаў тым, хто быў гасцінны ... "Госць у дом  –  Бог у дом",  –   здаўна гаварылі у народзе.