Пачалася дзейнасць вучэбнага сектара этнічнага турызму:  трэнінгі па этнічнаму турызму (25–29.04.2012).

У межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Павялічэнне прывабнасці трансмежнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць (акронім – “Вандроўка ў этнаказку”) пад эгідаю вучэбнага сектара этнічнага турызму факультэта турызму і сэрвісу адбыліся 5-дзённыя трэнінгі па этнічнаму турызму.

Яго ўдзельнікі – спецыялісты ў турыстыцы з Беларусі і Польшчы агульнай колькасцю 12 чалавек. Адмыслоўцы ў турыстычнай справе, псіхолаг, маркетолаг, біёлаг праводзілі цікавыя практычныя заняткі і экскурсіі. Сярод аб’ектаў, якія наведалі ўдзельнікі трэнінгаў, – Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, аграсядзібны комплекс “Маёнтак Тызенгаўза” ў в. Кароліна, агратурыстычны комплекс "Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”, Аўгустоўскі канал і цудоўныя мясціны нашага горада.

Працягам беларускіх трэнінгаў з'явяцца запланаваныя на май бягучага года адпаведныя заняткі ў Сувалкскім рэгіёне. Па выніках беларуска-польскіх трэнінгаў іх удзельнікі атрымаюць спецыяльныя сертыфікаты.

З уражанняў ўдзельнікаў трэнінгаў:

  • Малгажата Сілкоўска (сядзіба “Манюўка”, Сувалкі): “Найбольш спадабалася магчымасць убачыць Беларусь…”
  • Адам Кулакоўскі (гаспадар аграсядзібы, Сувалкі): “Вельмі спадабаліся экскурсі па ваколіцах Гродна”.
  • Данута Усарэк (Агратурыстычная палата ў Сувалках): “Не пакінулі абыякавымі беларуская гасціннасць, увага арганізатараў трэнінгаў”.
  • Сняжана Рыбалка (Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей): На трэнігах найбольш спадабаўся дыялог з прадстаўнікамі польскага боку, якія былі свабоднымі, адкрытымі, крэатыўнымі… Істотна не хапала сапраўднай беларускай культуры. Палякам цікава была бы пачуць беларускія песні, пабачыць абрады, пазнаёміцца з нацыянальнай кухняй”.

Годны ўзровень арганізацыі трэнінгаў быў дасягнуты дзякуючы творчай і зладжанай дзейнасці арганізатараў праекта “Вандроўка ў этнаказку” – Віталія Карнялюка, Вікторыі Кергет, Ганны Пячынскай, Марты Марціновіч, Ігара Кергета, Іны Бебко, Святланы Курылёнак, Сяргея Раманава.