Вынікамі праекта павінны стаць:

1. Стварэнне і пачатак працы Цэнтра этнакультурнага турызму ГрДУ імя Я. Купалы.

2. Стварэнне ў Сувалкаўскім субрэгіёне новага этнатурыстычнага аб’екта – “Вёска казак”.

3. Якаснае рэканструяванне этнакультурнага турыстычнага аб’екта – Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці).

4. Якаснае рэканструяванне этнаграфічнага музея Я. Ф. Карскага ў г. Гродна.

5. Стварэнне сістэмы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў па этнакультурным турызме.

6. Стварэнне анімацыйных праграм, этнакультурных турыстычных маршрутаў па трансмежнаму рэгіёну для далейшага выкарыстання гэтых рэсурсаў у арганізацыі тураў.

7. Стварэнне сайта этнакультурных рэсурсаў трансмежнага рэгіёна.

8. Распрацоўка і выданне Энцыклапедыі этнакультурных турыстычных рэсурсаў Сувалкскага субрэгіёна і Гродзенскай вобласці.

9. Правядзенне цыкла маркетынгавых мерапрыемстваў па рэкламе і прасоўванню этнакультурных аб’ектаў, турпрадпрыемстваў, якія займаюцца этнакультурным турызмам, на еўрапейскі рынак пад брэндам “Вандроўка ў этнаказку”.

10. Правядзенне Фестываля казак, баек і легенд Усходняй Еўропы (Польшча і Беларусь). Фестываль будзе складацца з дзвюх частак: першая частка будзе арганізавана польскім бокам на аснове “Вёскі казак”, другая частка – беларускім бокам на аснове этнатурыстычных аб'ектаў.

11. Правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі па праблемах этнакультурнага турызму.

12. Стварэнне Даведніка па этнакультурных аб’ектах турыстычнага інтарэсу трансмежнага рэгіёна.