ГРОДЗЕНСКІЯ СТАРЫЯ КАТАЛІЦКІЯ МОГІЛКІ. Могілкі старыя каталіцкія ў Гродна (Фарныя могілкі; пол. «Cmentarz Farnyw Grodnie», сустракаецца назва «Cmentarz  Pobernardyński») – рымска-каталіцкі некропаль, які знаходзіцца ў г. Гродна па вул. Антонава.

ГОЛДАЎСКІ МАЁНТАК (в. Голдава Лідскага раёна) – помнік драўлянай архітэктуры; належаў у ХVІ ст. князям Вішнявецкім, у 1581 г. яго набыў кашталян Трызна.

ГРОДЗЕНСКІЯ ЯЎРЭЙСКІЯ МОГІЛКІ – адно з самых важных матэрыяльных сведчанняў шматвяковага пражывання яўрэяў у горадзе. Старыя яўрэйскія могілкі (былая вул. Крывая) канца XIV – пачатку XIX ст.

ВІТАЎТУ ПОМНІК у в. Пеляса (Воранаўскі раён). Аўтар помніка вялікаму літоўскаму князю – літоўскі скульптар Альгімантас Сакалаўскас (аўтар больш за 500 скульптур). Вышыня каля 6 м. Матэрыял – асобы гатунак дуба. Помнік выкананы ў тэхніцы традыцыйнай літоўскай народнай разьбы па дрэве.