ГАРБАРСТВА І ДЭКАРАТЫЎНАЯ АПРАЦОЎКА СКУРЫ:  традыцыі. На тэр.  Гродзеншчыны рамяство па вырабу скур і яе мастацкай апрацоўцы – занятак традыцыйны і старажытны. Сярод шматлікіх артэфактаў, знойдзеных падчас археалагічных раскопкаў у Гродна, нямала рэчаў, зробленых са скуры.

Майстры Таццяна, Iгар і Аляксей Пярвухiны (г. Гродна) – творчая сям’я, якая 25 гадоў займаецца традыцыйным рамяством – мастацкай апрацоўкай скуры. У сваіх творчых працах мастакі шмат эксперэментуюць, спалучаючы скуру з лазой, чэканкай, жывапісам.

Майстры па скуры Сяргей і Вольга Хомчыкі (г. Гродна) займаюцца мастацкай апрацоўкай скуры з 2002 г. За высокія дасягненні і прафесійны ўзровень у 2009 г. прынятыя ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.

Скураная стужка – старажытны беларускі жаночы галаўны ўбор у выглядзе стужкі, якая адзявалася на лоб і з’яўлялася важнейшай часткай касцюма вясковых жанчын, шляхцянак і часткі гаражанак.