Блудавы Тамара Міхайлаўна і Яўген Яўгенавіч. Сям’я Блудавых – добры прыклад перадачы народных традыцый праз пакаленні. Тамара Міхайлаўна – унікальны майстар саломапляцення і выдатная ткачыха. Яўген Яўгенавіч больш 20 гадоў займаецца саломапляценнем, вядомы таксама як майстар дрэваапрацоўкі і лозаканструявання.

Шавельская Ірына Францаўна з 2009 года працуе кіраўніком гуртка па саломапляценню ў в. Гожа пры Гродзенскім раённым Доме рамёстваў (г. Гродна, вул. 17 верасня, 50, тэл. 8 (0152) 72-35-41).

Блохава Любоў Уладзіміраўна вядомы майстар саломапляцення на Гродзеншчыне, у Беларусі і за межамі рэспублікі. З’яўляецца ўдзельнікам народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”

На думку даследчыкаў, салома, як матэрыял для пляцення, стала выкарыстоўвацца яшчэ некалькі тысяч год таму ў сувязі з развіццём земляробства.