Традыцыйнае «польскае» гучанне ў многіх раёнах Гродзенскай вобласці захоўвае свае карані, развіваецца ў натуральным нацыянальным каларыце.

Народны фальклорны гурт “Крынічанька” са Свіслацкага РДК працуе з 1985 года. У 1994 годзе за зберажэнне адметнай песеннай традыцыі свайго рэгіёна калектыў атрымаў ганаровае званне “народны”.

На Лідчыне больш за 20 гадоў пры Парэцкім сельскім Доме культуры працуе фальклорны калектыў хутара Збляны – калектыў носьбітаў мясцовай традыцыі.

Аўтэнтычны фальклорны гурт “Чараўніцы” Мацвеяўскага цэнтра культуры і дасуга (ЦКіД) Ваўкавыскага раёна быў заснаваны ў сакавіку 1972 года.