Гiпiка – гэта ўніверсальная назва выданняў па конегадоўлі. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца асобнік «Гiпiкi» 1647 года выдання.

Конны двор «Кентаўр». Размешчаны ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці ў в. Вялікія Бярозаўцы (вул. 1 мая, 37). Заснаваны як прыватная стайня ў 2010 г.

Гаспадарка РУСП «Саўгас Лідскі» размешчана ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці ў аграмястэчку Дварышча. З канца 80-х гг. мінулага стагоддзя займаецца гадоўляй племянных коней тракененскай і беларускай запражной пароды.

Сёння дзіцяча-юнацкая спартыўная школа аб'ядноўвае розныя віды спорту: конны, плаванне, футбол, барацьбу і іншыя.