ГЕРВЯТЫ (літ. Gervėčiai) – беларуска-літоўская вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобл. Цэнтр Гервяцкага с/савету. Знаходзіцца на адлегласці 70 км ад Вільнюса, 24 км на паўночны ўсход ад Астраўца, 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы, у 30 км ад дзяржаўнай беларуска-літоўскай мяжы.

“Бабровая Даліна” (Шчучынскі раён, в. Кульбачына, д. 13). Шматлікія бабровыя хаткі і плаціны на р. Астрынцы сталі нагодай для назвы незвычайнай сядзібы-музея “Бабровая даліна”.

Адэльск, мястэчка (аграгарадок) у Гродзенскім р-не. А. быў каралеўскім мястэчкам, размешчаным на беразе ракі Одлы. Магдэбурскае права атрымаў у 1490 г.

Аграсядзiба размешчана ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці ў в. Радзевiчы. Заснавана ў 2008 г. Асноўная дзейнасць – актыўны турызм.