ПРАГРАМА заключных мерапрыемстваў X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 6-8 чэрвеня 2014 г. у Гродна.

Сектар этнічнага турызму прыняў удзел у 17-м міжнародным вясеннім кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак–2014”, які праходзіў ў Мінску з 9 па 12 красавіка. 

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы разам з партнёрамі праекта – Гудзевічскім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеем і Сувальскай агратурыстычнай палатай – прадставілі маршруты, распрацаваныя ў рамках рэалізацыі праекта “Вандроўка ў этнаказку”, інфармацыю аб дзейнасці рабочай групы і сектара этнічнага турызму, прапанавалі новыя магчымасці арганізацыі этнічнага адпачынку на Гродзеншчыне і ў Сувалкаўскім рэгіёне. 

27-28 мая 2014 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца  заключная канферэнцыя праекта міжнародной тэхнічнай дапамогі  «Павышэнне прывабнасці трансгранічнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць» (акронім -  «Вандроўка ў этнаказку»). На ёй будуць падведзены вынікі праведзенных у рамках праекта мерапрыемстваў і абмяркаваны перспектывы развіцця распрацаванных  накірункаў дзёйнасці.

 

Паважаныя сябры!

Рады запрасіць Вас у Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, дзе пасля рэканструкцыі гасцінна адчынілі дзверы дзве залы раздзела “Літаратурны свет Бацькаўшчыны”. Тут Вы пазнаёміцеся з найбольш цікавымі матэрыяламі, якія расказваюць пра стваральніка нашага музея Алеся Мікалаевіча Белакоза і яго працу па арганізацыі музея, пра нашых слынных літаратараў, пра багатую гісторыю краю.