520 жніўня 2013 г. у рамках праекта “Вадроўка ў этнаказку” на Гродзеншчыне праходзяць студэнцкую практыку 12 польскіх студэнтаў. Падчас практыкі яны маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і турыстычным патэнцыялам Гродзеншчыны. 

 

Першы  дзень практыкі быў прысвечаны ў асноўным арганізацыйным пытанням – непасрэдна прыбыццю студэнтаў на месца практыкі, засяленню і першаму знаёмству з нашай краінай. 

На другі дзень студэнты пабывалі на агляднай экскурсіі па Гродна, падчас якой наведалі дом-музей Э. Ажэшкі, змаглі ўбачыць нашы касцёлы XVIIXVIII ст., старажытныя замкі, па якіх калісьці хадзілі Вітаўт і Стэфан Баторый, і проста прагуляцца па прыгожым вулачкам нашага горада. 

Пачынаючы з 7 жніўня запланавана веласіпедная экскурсія па маршруце “Гасцінцамі Бялуна”, распрацаваным супрацоўнікамі сектара этнічнага турызму факультэта турызму і сэрвісу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта  імя Янкі Купалы.  Пачатак маршруту – Гродна, з якога студэнты накіруюцца ў Рэспубліканскі дзяржаўны ландшафтны заказнік “Азёры”, дзе змогуць убачыць прыгожыя азёры, рэдкія віды раслін і жывёл, а калі пашанцуе, то і паназіраць за магутнымі зубрамі. Пасля ўдзельнікі тура наведаюць беларускае мястэчка Радунь – месца памяці ахвяраў Халакоста.

Наступны пункт маршруту – в. Васілішкі, дзе студэнты змогуць наведаць дом-музей знакамітага польскага рок-спевака Чэслава Немана і аграсядзібу ў Старых Васілішках.

 

Затым іх чакае  самы славуты музей беларускай нацыянальнай культуры Гродзеншчыны, які знаходзіцца ў в. Гудзевічы. Пасля нашы турысты накіруюцца ў в. Адэльск, дзе змогуць наведаць адзіны ў краіне музей драўляных народных інструментаў майстра Мар’яна Скрамблевіча. І апошні пункт маршруту –агратурыстычны  комплекс «Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы”». Там польскія госці будуць мець магчымасць наведаць заапарк пад адкрытым небам і пазнаёміцца з самай вялікай на Гродзеншчыне калекцыяй твораў разьбярства, зробленых майстрамі з Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

 

17 – 18 жніўня польскія студэнты змогуць прыняць удзел у фестывалі этнічнага турызму «Этнафэст “Вадроўка ў этнаказку”».

 

19 жніўня адбудзецца фінальная канферэнцыя, на якой у кожнага будзе магчымасць прааналізаваць маршрут і падзяліцца ўражаннямі ад практыкі.