Паважаныя сябры!

Рады запрасіць Вас у Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, дзе пасля рэканструкцыі гасцінна адчынілі дзверы дзве залы раздзела “Літаратурны свет Бацькаўшчыны”. Тут Вы пазнаёміцеся з найбольш цікавымі матэрыяламі, якія расказваюць пра стваральніка нашага музея Алеся Мікалаевіча Белакоза і яго працу па арганізацыі музея, пра нашых слынных літаратараў, пра багатую гісторыю краю.

 

Таксама да Вашай увагі цікавы расказ пра жыццё і быт беларускай вёскі ў першай палове ХХ-га стагоддзя ў аўтэнтычнай хатцы, якая налічвае больш за дзвесце гадоў. А калі ў Вас ёсць жаданне павесяліцца – калі ласка – для Вас гульнёвая праграма “У гасцях у Сымоніхі і Лявоніхі”, падрыхтаваная сумесна з калектывам Гудзевіцкага Дома культуры, у час якой мы прапануем Вам і пагуляць, і паспяваць, і патанцаваць!

Калі Вы цікавіцеся народнымі рамёствамі, мы рады прапанаваць Вам паўдзельнічаць у майстар-класах па розных відах ткацтва: ад закладачкаў і паяскоў на ручных кроснах да падвойных дываноў на кроснах вялікіх, дзе дыван ткаўся адразу на ўсю шырыню.

А яшчэ зараз у музеі працуе выстава“Жывёлы з далёкіх краін” з фондаў Гродзенскага гісторыка-краязнаўчага музея, на якой прадстаўлены 67 адзінак чучалаў розных экзатычных жывёл, рэптылій, птушак, дзе Вы смела зможаце падысці да белага мядзведзя ці льва, пінгвіна ці страуса…

Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць па нумары тэлефона 8 015 15 38 782 ці задаўшы пытанні праз электроннае паведамленне па адрасе   Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..