Сектар этнічнага турызму прыняў удзел у 17-м міжнародным вясеннім кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак–2014”, які праходзіў ў Мінску з 9 па 12 красавіка. 

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы разам з партнёрамі праекта – Гудзевічскім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеем і Сувальскай агратурыстычнай палатай – прадставілі маршруты, распрацаваныя ў рамках рэалізацыі праекта “Вандроўка ў этнаказку”, інфармацыю аб дзейнасці рабочай групы і сектара этнічнага турызму, прапанавалі новыя магчымасці арганізацыі этнічнага адпачынку на Гродзеншчыне і ў Сувалкаўскім рэгіёне. 

 

 

На выставе быў прадстаўлены сайт этнатурыстычных рэсурсаў Гродзенскай вобласці і  Сувалкскага субрэгіёна – www.ethno-tour.grsu.by, а таксама стэнд з фотаздымкамі з мерапрыемстваў у рамках праекта і вынікі рэканструкцыі музея ў Гудзевічах, польскія партнёры прадставілі інфармацыю аб вёсках казак.