Крыжаўзвіжанскі (Фарны) касцёл
Пабудаваны ў другой палове 18 стагоддзя, як мяркуецца, па праекце віленскага архітэктара Іагана Крыстафа Глаўбіца. Вежы касцёла былі разабраны пасля пажару 1821 года. Побач з касцёлам усталяваны памятны камень у гонар заснавання горада Ліда.

 

Курган Славы
Акуратны, дагледжаны, як і многія паркі Беларусі. Каля кургана Вы прачытаеце на памятнай дошцы, што насыпалі курган прадстаўнікі гарадоў герояў, усіх абласцей Беларусі, жыхары горада, дэлегаты з Літвы і Латвіі. З'явіўся курган ў 1966 годзе. На глыбіні 3х метраў захоўваецца завяшчанне нашчадкам, выявіць якое належыць 9 мая 2045 года.

 

Лідскі замак
Будаваўся ў 1320–1330 гадах. Замак неаднаразова падвяргаўся нападам. Вежы замка былі разбураны шведамі ў пачатку 18 стагоддзя, а ў пачатку 20 амаль цалкам знішчаны рэшткі паўднёва-заходняй вежы і разабрана частка заходняй сцяны.

 

Помнік Францыску Скарыну
      Помнік беларускаму асветніку працы скульптара Валяр'яна Янушкевіча ўсталяваны ў 1993 годзе ў пачатку вул. Савецкай, недалёка ад замка і Фарнага касцёла.   

 

Герб города Лида
Герб города Лида - лев с ключами