У абласным драматычным тэатры адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі "За творчыя дасягненні ў сферы культурыі мастацтва" імя А.Дубко. Прэміяй адзначаны 14 дзеячаў у розных намінацыях.

Сярод лаўрэатаў прэміі – дырэктар Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея Кацярына Басінская (музейны работнік года).

Творчы калектыў праекта “Вандроўка ў Этнаказку” шчыра віншуе паважаную Кацярыну Вітальеўну з высокай узнагародай. Годная ацэнка пленнай працы Кацярыны Вітальеўны сведчыць пра сапраўдную адданасць справе адраджэння і захавання нацыянальнай культуры.

Мы рады, што маем гонар працаваць разам.  

Фестываль казак і легенд Усходняй Еўропы з’яуляецца другім этапам ЭТНАФЭСТА Вандроўкаў этнаказку”, які злучыць Сувальшчыну і Гродзеншчыну, а таксама будзе вялікім адкрыццём “Вёсак казак” і станерэгулярнай з’явай для аматараў музыкі, тэатра, танца, фальклору і рамёстваў. Фестываль накіраваны на рознаўзроставую публіку. Прапанаваныя падчас фестывалю майстар-класы злучаць усіх, нягледзячы на ўзрост, пол ці таленты. 

Фестываль адбудзецца ў рамках праекта «Павышэнне прывабнасці трансмежнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць (акронім – Вандроўка ў этнаказку)» у межах Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна на 2007–2013 гг., ажыццяўляемага Сувальскай агратурыстычнай палатай і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

Уваход вольны.

17 – 18 жніўня адбыўся рэгіянальны этнафэст “Вандроўка ў этнаказку”, арганізаваныў  рамках рэалізацыі праекта “Павышэнне прывабнасці трансмежнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць» (акронім – “Вандроўка ў этнаказку”), ажыццяўляемага супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў межах Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна 2007–2013.

Першы дзень этнафэсту прайшоў у в. Гудзевічы Мастоўскага раёна, галоўнай славутасцю якой з’яўляецца Гудевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей. 

У гэтай знакамітай вёсцы сабраліся народныя і этнічныя калектывы, майстры народнай творчасці  з усёй Гродзенскай вобласці, а таксама госці з Сувальшчыны. На падвор’ях можна было не толькі паназіраць за працай рамеснікаў і набыць сабе іх вырабы, але і самому паспытаць свае сілы ў народных рамёствах. Кожны жадаючы мог прыняць удзел у майстар-класах па ганчарству, ткацтву, пляценню паясоў, вышыўцы, саломапляценню, роспісу і дэкараванню яек, каванню, разьбе па дрэве, спевам і танцам. Сувальскія рамеснікі прапанавалі гасцям самім змалоць жыта на ручным млыне і пачаставацца польскім хлебам.

520 жніўня 2013 г. у рамках праекта “Вадроўка ў этнаказку” на Гродзеншчыне праходзяць студэнцкую практыку 12 польскіх студэнтаў. Падчас практыкі яны маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і турыстычным патэнцыялам Гродзеншчыны.