Студэнцкая практыка ў Польшчы вачыма адной з удзельніц

Да паездкі ў Польшчу я была падрыхтаваная. Па-першае, мой лексікон узбагачаны выразамі «Іле то коштуе» і «Як се маш», па-другое, я даўно і ўсёй душой закаханая ў гэтую краіну. Таму, калі з'явілася магчымасць прыняць удзел у праекце «Вандроўка ў этнаказку», я вызначалася нядоўга.