У перыяд з 6 па 20 жніўня 2012 г. лабараторыяй этнічнага турызму праводзілася студэнцкая практыка, якая была накіравана на азнаямленне з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і турыстычным патэнцыялам Гродзеншчыны. Практыка мела характар студэнцкага абмену: на Гродзеншчыну прыехалі студэнты турыстычных спецыяльнасцей польскіх вузаў (Беластока, Сувалак, Варшавы), на Сувальшчыну выехала студэнцкая група факультэта турызму і сэрвісу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Для польскіх студэнтаў праграмма практыкі аказалася надзвычай насычанай. Першыя дні знаходжання ў Беларусі для студэнтаў мелі вялікае значэнне: азнаямленне з культурай і традыцыямі Гродна, «акліматызацыя» ў новым моўным асяроддзі. Удзельнікі практыкі мелі некалькі агульных і тэматычных экскурсій па горадзе, наведалі знакавыя для польскага этнасу месцы: магілу і дом-музей Э. Ажэшкі, музей ў Старым і Новым замках, раён «Новы Свет» і інш.

Сапраўднай прыгодай для студэнцкай групы з'явіўся 40-кіламетровы сплаў па Нёману на байдарках, калі ўдзельнікі экспедыцыі патрапілі ў навальніцу і вымаклі да ніткі. Тым не менш удалося працягнуць маршрут, і пасля таго, як караван з 7-і байдарак перайшоў з Нёмана ў Аўгустоўскі канал і р. Асташанку, група мела начлег у палатках каля в. Нямнова.

Пасля вяртання ў Гродна, студэнты ў той жа дзень выехалі ў Ашмяны, дзе мелі базу для паездак на веласіпедах у розных накірунках. За тыдзень знаходжання ў Ашмянах кожны дзень група рабіла 30–70-кіламетровыя выязды ў розныя невялікія, але надзвычай прыгожыя і гістарычныя беларускія мястэчкі і вёсачкі. За гэты час яны пабывалі ў Крэве, Гальшанах, Жупранах, Солах, Кушлянах, Палянах і іншыя мястэчках, у якіх удзельнікі заходзілі ў старыя касцёлы, наведвалі мясцовыя музеі. У апошнія дні група наведала таксама мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Адама Міцкевіча: горад Навагрудак і возера Свіцязь. Пасля вяртання ў Гродна студэнты пабывалі у рамесных майстэрнях мясцовых майстроў у разьбярстве па дрэве, апрацоўцы скуры, кавальстве.
Заключная канферэнцыя, якая падсумавала ўсе два тыдні практыкі, у меркаваннях яе ўдзельнікаў выявіла слабыя і моцныя бакі мясцовага турызму.