Рэалізацыя праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Вандроўка ў этнаказку” ў межах праграмы трансмежнага супрацоўніцтва “Польшча–Беларусь–Украіна на 2007–2013 гг.” працягваецца. Праект сафінансуецца Еўрапейскім Саюзам у межах Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства.

Новымі крокамі праекта сталі чарговыя трэнінгі па этнічнаму турызму, якія адбыліся ў красавіку і маі бягучага года. Зноў дванадцаць спецыялістаў турыстычнай дзейнасці з нашай краіны і Польшчы прынялі ў іх удзел, як на беларускім баку, так і на тэрыторыі Сувальскага рэгіёна. Развіццё гэтай формы дадатковай адукацыі дае магчымасць супрацоўнікам факультэта турызму і сэрвісу назапашваць усё большы досвед у арганізацыі такога кшталту практычных заняткаў. А гэта, у сваю чаргу, дазволіць надалей аптымізаваць адукацыйны працэс для студэнтаў турыстычных спецыяльнасцяў нашага ўніверсітэта.

Наступнымі маштабнымі мерапрыемствамі, якія былі падрыхтаваны і праведзены ў межах праекта вясной гэтага года сталі дзве турыстычныя міжнародныя выставы – “Адпачынак–2013” у Мінску (красавік) і “Падляская турыстычная выстава” ў Беластоку (май). На абодвух выставах разам з астатнімі партнёрамі праекта ўніверсітэт прапанаваў новыя магчымасці арганізацыі этнічнага адпачынку на Гродзеншчыне і ў Сувалкаўскім рэгіёне. Асаблівы акцэнт быў зроблены на Гудзевічскім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі ў Мастоўскім раёне і новых атракцыёнах у ваколіцах Сувалак, звязаных з анімацыйнымі паслугамі на падставе лягендаў і паданняў Сувальшчыны. Таксама быў прадстаўлены сайт этнатурыстычных рэсурсаўГродзенскай вобласці і  Сувалкскага субрэгіёнаwww.ethno-tour.grsu.by, створаны ў рамках праекта “Вандроўка ў этнаказку”.

 

 

Выставы прадэманстравалі вялікі інтарэс да ўнутраннага турызму ў Беларусі і, адначасова, пацвердзілі слушнасць праекта, які ўсімі сродкамі пазіцыяніруе інкамінгавы і інсайдынгавы турызм для грамадзян краіны і яе гасцей. Да слова кажучы, удзел у згаданых выставах быў першым поўнавартасным вопытам універсітэта ў арганізацыі і ўдзеле ў такога маштаба і значнасці турыстычных мерапрыемствах краіны і замежжа. 

Віталь Карнялюк