Пачалася дзейнасць вучэбнага сектара этнічнага турызму:  трэнінгі па этнічнаму турызму (25–29.04.2012).

У межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Павялічэнне прывабнасці трансмежнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць (акронім – “Вандроўка ў этнаказку”) пад эгідаю вучэбнага сектара этнічнага турызму факультэта турызму і сэрвісу адбыліся 5-дзённыя трэнінгі па этнічнаму турызму.

Яго ўдзельнікі – спецыялісты ў турыстыцы з Беларусі і Польшчы агульнай колькасцю 12 чалавек. Адмыслоўцы ў турыстычнай справе, псіхолаг, маркетолаг, біёлаг праводзілі цікавыя практычныя заняткі і экскурсіі. Сярод аб’ектаў, якія наведалі ўдзельнікі трэнінгаў, – Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, аграсядзібны комплекс “Маёнтак Тызенгаўза” ў в. Кароліна, агратурыстычны комплекс "Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”, Аўгустоўскі канал і цудоўныя мясціны нашага горада.