Адэльскі музей “Народная скарбніца”ў сярэдняй школе створаны ў 2000 г. на падставе калекцыі, знаходкаў, падарункаў вучняў, настаўнікаў і жыхароў вёскі – усяго больш за тысячу экспанатаў.

Складаецца з дзвух экспазіцый:  “Этнаграфія і побыт” – экспанаты, якія адлюстроўваюць жыццё і працу мясцовых жыхароў (посуд, прылады працы, прадметы ткацтва, гаспадарчыя прыстасаванні, мэбля, бандарныя, саламяныя, кавальскія вырабы) і “Пакой баявой славы” –    прысвечаная падзеям Другой сусветнай вайны ў ваколіцах Адэльска. Прапаноўваецца калекцыя кніг і перыёдыкі пачатку ХХ ст. Пры нагодзе, у музеі можна замовіць тэматычныя экскурсіі, выступленні народных калектываў Адэльска, паслухаць мясцовыя паданні, легенды, якімі багаты гэты куток Гродзеншчыны. 

Адрас: Гродзненскі раён, агр. Адэльск,
вул. Школьная 28а.
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.