Адрас: Свіслацкі раён, в. Грынкі,
вул. В. Лобача, 5,
тэл. 8-(01513)-22724,
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
сайт: http://grinki.at.tut.by/index2.html

глядзець метку на карце

Сярод брэндаў Беларусі заўсёды ўспамінаюць лён. У музеі Грынкоўскай школы экспазіцыя пра гэтую сельскагаспадарчую культуру складалася з 2007 г. Цяпер у музеі больш за 147 экспанатаў.

Зараз наведвальнік можа назіраць увесь працэс апрацоўкі ільна: ад вырошчвання да вытворчасці льняной тканіны. Гэтаму прысвечаны яго 8 экспазіцый: “Лён – наш гонар і багацце”, “Льноводства ў Беларусі”, “Лён на Свіслаччыне”, “”Нашы ільноводы”, “Слонімскі льнокамбінат”, “Аршанскі льнокамбінат”, “Тэхналогіі апрацоўкі лёну ў мінулым”, “Грынкоўскія майстрыхі”. 

Трэпачы, матавіла, скальні, кросны… – самыя розныя прыстасаванні і прылады працы, якія экспануюцца ў музеі, дазваляюць у пэўнай ступені наблізіцца да ўяўлення цяжкай працы з ільном. Разнастайныя віды лёну, канчатковая прадукцыя: абрусы, посцілкі, рушнікі, аддзенне – усё гэта ёсць магчымасць на ўласныя вочы пабачыць ў музеі.

Таксама ў музеі можа пазнаёміцца з узорамі вытворчасці Аршанскага і Слонімскага ільнокамбінатаў, дзе традыцыя і сучаснасць спалучаюцца ў найноўшых вырабах.

У музеі таксама сабрана багатая калекцыя крыніц па гісторыі лёну, як тэхнічнай культуры. Тут прыкметы, прымаўкі і прыказкі, песні, вершы, у якіх ідзе гаворка пра гэтую культуру.

У музеі праводзяцца экскурсіі. Можна замовіць тэматычныя і аглядныя экскурсіі з дэманстрацыяй пэўных дзеянняў па апрацоўцы лёну. Музей лёну ў Грынках – першы музей ў вобласці такога напрамку.