ВЯЛІКАЭЙСМАНТАЎСКАЙ СШ МУЗЕЙ “Каменны летапіс Зямлі» (Бераставіцкі р-н, в. Вялікія Эйсманты) заснаваны ў 2005 г. краязнаўцам і настаўнікам Леанідам Раманавічам Калеснікам.

Экспазіцыі музея – даволі рэдкі прыклад цікавай прэзентацыі гісторыі і культуры народу ў спалучэнні з геалагічным багаццем краю: “Мінералы”, “Горныя пароды”, “Карысныя выкапні”, “Палеанталагічныя знаходкі”. Каталог  уключае  400 арыгінальных экспанатаў, сярод іх унікальная калекцыя крэмню. Прапаноўваюцца наступныя экскурсіі: “Свет самацветаў”, “Таямніцы ледавіковых эпохаў”, “Гісторыя жыцця на Зямлі”. Кожная з іх – вынік працяглай экскурсійнай працы з вучнямі і выдатная магчымасць даведацца значна больш пра звычайныя камяні ля дарогі і ў полі, заўважыўшы ў іх люстэрка вялікіх гістарычных пераменаў. Музей можа быць аб’ектам турмаршрута з мэтаю вывучэння геалогіі Беларусі (Музей камянёў СШ № 18 у г. Гродна, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей). А рэгулярная выстава-продаж “Свет самацветаў”, якая ладзіцца ў Гродна, можа быць  падставаю для арганізацыі “падзейнага” геалагічнага тура. Тэл.: 8 (029) 81 39 08; 8 (01511) 4 63 45, 4 33 60.