Адрас: 231705, Гродзенская вобласть,
Гродзенскі раён, аг. Квасоўка,
вул. Міра, 2а
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

глядзець метку на карце

Краязнаўчы музей у Квасоўцы інтэрнэт-сродкамі нагадвае ўсім, хто цікавіцца гісторыяй вёскі, што першы раздзел яго экспазіцыі – этнаграфічны. Ён складаецца з дзвух частак: жылога пакоя і клеці.

Жылы пакой – гэта магчымасць пазнаёміцца з прадметамі сялянскага быту.  Адным з экспанатаў з’яўляецца ложак.  Ложак драўляны, дашчаты, знарок   пастаўлены далей ад дзвярэй і вокнаў. Пярына, коўдра, пуховыя падушкі, калярова-ўзорыстая посцілка – усё гэта складае ўражанне  толькі пра адну рэч сялянскай хаты. А вось – ля ложка – да столі прывязаная калыска. 

У музеі есць магчымасць пазнаёміцца з тымі прыладамі працы, якія цяпер ўжо – гісторыя: ступа і таўкач, драўляная хлебная лапата, лапці, анучы, драўляныя абіякі, качалка, гладышы, саламяны павук… Кожны экспанат – гэта падстава давесці да ведама наведвальніка музея цэлую гісторыю, пазнаёміць з прымаўкамі, прыказкамі, загадкамі, якія тычацца адметнага экспаната.

Асобную ўвагу турыстаў заўсёды прыцягвае куфар. У гэтым музеі ён  на кароценькіх ножках-падстаўках, упрыгожаны разьбой, акаваны металічнымі пласцінкамі. Куфар – гэта і элемент інтэр’еру памяшкання, і мэбля, і сховішча дзявочага пасагу.

Калі завітаць у клець, то можна пазнаёміцца з месцам , дзе захоўвалі разнастайныя прылады працы, стаялі  драўляныя або з лазы ёмкасці для захавання зерня, сала, яек. Там жа ў клеці мог стаяць дадатковы ложак, на якім у спёку мог адпачыць гаспадар.

Музей мае таксама і іншыя  раздзелы: прысвечаны Другой сусветнай вайне, гісторыі калгаса імя В. Крэмко, скульптару і рэзьбару Станіславу Быку (19282008), гісторыі Квасоўскай СШ. 

Музей рады вітаць усіх, каму цікавы гарадзенскі край.