Вул. В. Лобача, 5,
тэл.: 8 (01513) 2 27 24,
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
www. http://grinki.at.tut.by/index2.html. 

ГРЫНКОЎСКІ МУЗЕЙ ЛЁНУ вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа (Свіслацкі раён, в. Грынкі)  ствараўся з 2007 г.

Цяпер больш за 147 экспанатаў. Наведвальнікі могуць назіраць увесь працэс апрацоўкі лёну: ад вырошчвання да вытворчасці льняной тканіны паводле 8 экспазіцый: “Лён – наш гонар і багацце”, “Iльнаводства ў Беларусі”, “Лён на Свіслаччыне”, “Нашы ільнаводы”, “Слонімскі льнокамбінат”, “Аршанскі льнокамбінат”, “Тэхналогіі апрацоўкі лёну ў мінулым”, “Грынкоўскія майстрыхі”.  Сярод экспанатаў самыя розныя прыстасаванні і прылады працы, якія дазваляюць наблізіцца да ўяўлення цяжкай працы з ільном (трапачы, матавіла, скальні, кросны), разнастайныя віды лёну, канчатковая прадукцыя (абрусы, посцілкі, ручнікі, адзенне), узоры вытворчасці Аршанскага і Слонімскага ільнокамбінатаў, а таксама багатая калекцыя крыніц па гісторыі лёну як тэхнічнай  культуры. Тут прыкметы, прымаўкі і прыказкі, песні, вершы, дзе ідзе гаворка пра лён. Можна дамовіцца наконт тэматычных і аглядных экскурсій з дэманстрацыяй пэўных дзеянняў па апрацоўцы лёну. Музей лёну ў Грынках – першы музей ў вобласці такога напрамку.