Сярод краязнаўчых музеяў Воранаўскага краю музей у Радуньскай гімназі № 1 займае бачнае месца. Створаны ў 1985 г., гэты музей стаў аўтарскім творам Івана Іванавіча Фісенкі – бліскучага настаўніка гісторыі і краязнаўцы.

Музей у Малабераставіцкай школе адкрыў свае дзверы наведвальнікам у 2004 г. За гады існавання намаганнямі настаўнікаў была створана калекцыя з 1067 экспанатаў. 

Школьны гісторыка-краязнаўчы музей у Новым Двары Свіслацкага раёна быў адчынены ў 2005 г. Цяпер у ім больш за 120 экспанатаў.

Побач са школай у в. Луцкаўляны знаходзіцца гісторыка-краязнаўчы музей. Яго стваральнік і кіраўнік – Уладзімір Козыраў.