Шопік Іосіф Іосіфавіч прыроджаны ганчар з Поразаўскага цэнтра ганчарства, пастаянны ўдзельнік ВДНГ СССР (узнагароджаны бронзавым медалём) і ВДНГ БССР.

Ганчарствам займалася ўся сям’я Шопікаў. Яны валодалі ўсімі спосабамі ганчарнага майстэрства, ведалі розныя тэхналагічныя прыёмы абпальвання гліняных вырабаў, але больш за ўсё ім спадабалася ствараць задымленны чорны посуд. Менавіта яны зрабілі масавым вытворчасць чорналашчоных вырабаў. Пляменніца І. І. Шопіка  Тэрэза Белавусава ўспамінае пра дзядзьку: «У 16 год ён прайшоў абрад прысвячэння ў майстры. На вачах усёй вёскі зрабіў свой першы посуд. Прыехаў ксёндз, каб благаславіць хлопца на доўгі працоўны шлях. Увёсцы быловялікае свята.

Посуд у Іосіфа атрымаўсяпрыгожы. Часам распісваўсваевырабы срэбрам». Рукамі Шопіка ствараліся вялізныя гаршкі і “сераднякі” ёмістасцю 4–5 літраў, трохлітровыя “скліпнікі” і маленькія “пітушкі”, розныя мяліцы, збаны, гарлачы, трохногія патэльні, вазы, вазонікі, кубкі і інш. “Усё самае лепшае трэба аддаць людзям, каб трымаць марку”, – гэтага правіла Шопік прытрымоўваўся ўсё сваё жыццё. Яго вырабамі ганарацца многія музеі рэспублікі: Нацыянальны мастацкі музей, Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы і інш. У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца ганчарны круг сям’і Шопікаў. Серабрыстая чорная задымленная кераміка І. І. Шопік з’яўляецца своеасаблівым сімвалам ганчарнага рамяства Панёмання.

В. В. Швед