Худзяеў  Сяргей  Анатольевіч (нар.7.11.1965, в. Пруд Зэльвянскага р-на Гродзенскай вобл.), народны майстар-ганчар, які працягвае традыцыі вырабу чарнадымленай керамікі.

Пасля заканчэння Брэсцкага палітэхнічнага інстытута (1990 г.) працаваў прарабам, інжынерам, настаўнікам, дырэктарам Зэльвенскага раённага Дома рамёстваў у в. Галынка. Цяпер працуе настаўнікам тэхнічнай працы і чарчэння ў вясковых школах Слонімскага р-на, вядзе там таксама ганчарныя гурткі, гурткі выпілоўвання і выпальвання. Ганчарству вучыўся ў дзеда Пятра Іскры, самастойна збіраў звесткі пра ганчарства, вывучаў друкаваныя матэрыялы, запісваў размовы са старымі людзьмі. Стаў разбірацца ў гліне, пабудаваў печ для апальвання. Вырабляе галоўным чынам посуд, керамічныя свістулькі і цацкі гліняныя.

Удзельнік шматлікіх выстаў, народных святаў, фестываляў, гарадскіх юбілеяў: VI-VIIIфестываляў нацыянальных культур у г.Гродна (2006, 2008, 2010 гг.), І і ІІ Адкрытага регіянальнага фестываля аграэкатурызма «Кузевічы» Брэсцкай вобласці  Баранавічскага р-на, юбілеяў і святаў гарадоў Слонім, Зэльва, Ваўкавыск, Свіслач, Бераставіца, Воранава, Мінск, Гродна,удзельнік дажынак у г. Ваўкавыск (2004), г. Кобрыне (2009), г. Лідзе (2010), свята “Казюкі” у Гродне (2011, 20012 г.) іінш. Лаурэат ІІ ступеніў намінацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на IV Рэспубліканскім фестывале сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім), прызёр II і III Рэспубліканскага фестываля-кірмаша рамёсел «Вясновы букет» (г. Мінск, 2009 і 2010 г.).

В. В. Швед