Сталярна-мастацкае прадпрыемства Верцялішскае – адно з падраздзяленняў шматгаліновага СПК "Прагрэс-Верцялішкі". У яго структуру ўваходзяць 5 цэхаў: кавальскі, ганчарны, сталярны, ліцейны і слясарны.

 

Ганчарны цэх створаны ў 1994 г. па ініцыятыве Ю. І. Ярэмы і  У. А. Рэвякі. Там працуюць 4 майстры: Алег Сяргеевіч Школа, Юлія Казіміраўна Крыцкая, Вікторыя Валер’еўна Раўлашка і Кацярына Іванаўна Барысевіч, якія вырабляюць розных стыляў і напрамкаў напольныя і настольныя вазы, кашпо для кветак, араматніцы, індывiдуальную керамiку, каміны і інш. Прадпрыемства ўдзельнічае ў мясцовых і раённых святах, у гродзенскіх урачыстых мерапрыемствах, у Фестывалі нацыянальных культур у Гродна. Насельніцтва і турысты маюць магчымасць набыць прадукцыю прадпрыемства ў салоне-краме на тэрыторыi прадпрыемства.

В. В. Швед