ГАНЧАРСТВА ЭКСПАНАТЫ Ў МУЗЕІ “ЗАМКАВЫ КОМПЛЕКС ”МІР” прадстаўлены ў чатырох пастаянных экспазіцыях: “Мастацкае афармленне пячэй і камінаў ХVI – пачатак XX ст." (памяшканне 2-га яруса вежы, прадстаўлены тры рэканструкцыі пячэй канца XVI – сяр. XVII ст.:

з паліхромнай, зялёна глазураванай і тэракотавай кафлі), “Гістарыяграфічныя і археалагічныя даследаванні Мірскага замка” (памяшканне 1-га яруса: можна ўбачыць археалагічныя знаходкі ХІХ – ХХ стст., напрыклад, фрагменты паліхромнайі тэракотавай кафлі, люлькі для палення XVII – XVIII стст., плітку, рэшткі цэглы),  “Кафля Гродзеншчыны” (памяшканне 4-га паверха: дае ўяўленне аб розных этапах развіцця вытворчасці кафлі ў Панёманні:  зялёнаглазураваная і тэракотавая кафля з масіўнай румпай сяр. – др. пал. XVI ст.; унікальная карункавая кафля з раслінным арнаментам і датай «1583», кафля з выявай герба князёў Радзівілаў у выглядзе арла, “Будаўнічыя матэрыялы Мірскага замка” (размешчаны наступныя экспанаты: чырвоная цэгла мясцовай вытворчасці (прамавугольная і профільная), на асобных экзэмплярах якой захаваліся клеймы майстроў; фрагменты рознай па форме дахоўкі, неглазураваная плітка чырвонага колеру; рэшткі мармуровых пліт з надпісамі па-ангельску «ITALY IS HERE» (“Тут мая Італія”) і «HERE IS MYSUN» (“Тут маё сонца”), якія паходзяць з 1930-х гг.), а таксама фрагментамі ў розных залах: кухня ХVIІ – ХVIІІ стст., каморы і вагавыя памяшканні XVII–XVIII стст., памяшканні ў падвалах музея для апрацоўкі прадуктаў. Кафельныя печы ёсць у залах “Сталовая ХVI –  сяр. ХVIІ стст.” і “Гасціная князей Святаполк-Мірскіх”.