Цацка гліняная (далей Ц.Г.), старажытны від традыцыйнага народнага мастацтва (промысла), які спадарожнічаў ганчарству ў ганчарных асяродках і якім пераважна займаліся жонкі ганчароў або іх дзеці, не пераросшы на Беларусі ў самастойнае рамяство.

Няверка Іван  (1904 1982) – адзін з патомных мірскіх ганчароў. Для ягоных твораў характэрны наступны дэкор: у верхняй, самай шырокай частцы тулава любога вырабу,  аўтар праводзіў шырокую белую паласу, потым хутка на сырую фарбу наносіў 4–5 хвалістых ліній грэбенем.

Панфілава Ларыса Віктараўна (нар. 6.10.1949, г. Барысаў Мінскай вобл.), майстар керамікі, вытворца цацак гліняных і свістуляк у Гродне. З дзяцінства захаплялася маляваннем і музыкай. Вучылася ў Барысаўскай музычнай школе, Гродзенскім музыкальна-педагагічным вучылішчы, Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. Луначарскага. Тры гады працавала ў Астравецкай музычнай школе выкладчыкам па класу баяна і акардэона, а потым да пенсіі – у педагагічным каледжы.  Пад уражаннем ад керамічнага пано В. П. Станіна пайшла займацца ў студыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ВА “Азот” (настаўнік Г. К. Мазураў).

Мартынчук Васіль Міронавіч (нар. 31.07.1959 г., в. Ступна Далгунаўскага р-на Ровенскай вобл., Украіна), гродзенскі прафесійны мастак і кераміст. З 12 гадоў  стаў сур’ёзназаймацца жывапісам,а паслязаканчэння школы паступіў у Ленінградскае рэстаўрацыйнае мастацкаевучылішча.