Каскевіч Лідзія Аляксееўна займаецца саломапляценнем больш за 30 гадоў. Спачатку пляла для сябе. Аднойчы, у 80-ыя гады, трапіўшы на “Дні майстра” ў Гродна, убачыла, што людзі ў захапленні разглядалі яе вырабы.

З той пары майстрыха пачала прымаць актыўны ўдзел у выставах і фестывалях народнай творчасці.

З задавальненнем дзеліцца вопытам з дзецьмі: амаль 20 год майстрыха вядзе гурток “Саламяная казка” ў Мастоўскім раённым цэнтры выхаваўчай працы.

Яе работы вельмі рознабаковыя: ад саламяных капялюшаў да разнастайных атрыбутаў абрадаў (фігуркі чалавека, жывёл, птушак, “павукі”).