Краўчук Валянціна Іванаўна з 2000 года кіравала гуртком па саломапляценню пры Гродзенскім раённым Доме рамёстваў (г. Гродна, вул. 17 верасня, 50, тэл. 8 (0152) 72-35-41). З 2008 года займае пасаду метадыста РДР.

 

З 2007 года з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. З’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар” у 2010 годзе.