Блохава Любоў Уладзіміраўна вядомы майстар саломапляцення на Гродзеншчыне, у Беларусі і за межамі рэспублікі. З’яўляецца ўдзельнікам народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”

(адрас: г. Гродна, вул. Ажэшка, 20, тэл. 73-02-00, E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.), Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці (1997). Валодае ўсімі відамі пляцення з саломы і навучыла гэтаму многіх жадаючых. Актыўна удзельнічае ў гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Мае шмат розных узнагарод. Некаторыя з іх – дыплом лаўрэата нацыянальнай выстаўкі народнай творчасці “Вечназялёнае дрэва рамёстваў” (1996), дыплом лаўрэата I фестывалю народнага мастацтва Беларусі “Беларусь – мая песня” (1997-1998), пераможца конкурсу народных рамёстваў і промыслаў у намінацыі па саломапляценні VIII фестывалю мастацтваў “Славянскі кірмаш у Віцебску” (1999), лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” у намінацыі “Народны майстар” (2000), дыплом лаўрэата VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (2008). Сярод арыгінальных вырабаў варта згадаць саламяныя калядныя зоркі і маскі, беларускія лялькі, жаночыя ўпрыгожванні і галаўныя ўборы. Захапляецца фотамастацтвам – з’яўляецца ўдзельнікам народнага аматарскага аб’яднання “Фотаклуб “Гродна”, а з 2013 г. – сябрам Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”. У 2009 г. заняла першае месца ў намінацыі “Аўталайф” Рэспубліканскага конкурса лічбавага фотаздымка “Драйф”. E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.