Блудавы Тамара Міхайлаўна і Яўген Яўгенавіч. Сям’я Блудавых – добры прыклад перадачы народных традыцый праз пакаленні. Тамара Міхайлаўна – унікальны майстар саломапляцення і выдатная ткачыха. Яўген Яўгенавіч больш 20 гадоў займаецца саломапляценнем, вядомы таксама як майстар дрэваапрацоўкі і лозаканструявання.

Менавіта ён адрадзіў архаічны від “вузялковага” саломапляцення як называе яго сам майстар. Да творчасці бацькоў далучыліся дзеці. “У вышыўцы ручніка, вытканых на поясе ўзорах, перапляценнях традыцыйнага саламянага “павука” схавана свая ўласная філасофія жыцця, якой спрадвеку кіраваліся нашыя продкі, – зазначае Я. Блудаў. – Калі зрабіць па-іншаму, спрасціўшы сабе працу, то нават самая прыгожая рэч страціць сувяць з традыцыяй.” Большасць іх сямейных работ – сапраўдныя шэдэўры народнага мастацтва. Як, напрыклад, рэканструк- цыя знакамітай саламянай царкоўнай алтарнай брамы. Адрозніваюцца прыгажосцю іх саламяныя галаўныя ўборы – кароны, капелюшы, вяночкі, якія ўпрыгожваюць спевакоў і танцораў розных мастацкіх калектываў. Таленавітая сям’я Блудавых вядома на ўсю Беларусь. Яны з’яўляюцца лаўрэатамі Рэспубліканскай прэміі “За духоўнае адраджэнне” за высокія дасягненні ў развіцці народнай творчасці, якую ў 1998 г. уучыў майстрам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Неаднаразова таксама яны былі адзначаны і на абласным, і на гарадскім узроўнях. Мелі гонар прадстаўляць народнае мастацтва Беларусі ў Польшчы, Літве, Францыі. Іх творы знаходзяцца ў пры- ватных калекцыях ЗША, Англіі, Аўстраліі, Германіі, Украіны, Расіі. З’яўляюцца ўдзельнікамі народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт” (адрас: г. Гродна, вул. Ажэшка, 20, тэл. 73-02-00, E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).