Яўхімчык Ганна Іванаўна з в. Верцялішкі Гродзенскага раёна валодае сакрэтамі саломапляцення, аплікацыі саломкай, мастацкага роспісу, выцінанкі. Майстрыха больш за два гады працавала ў Гродзенскім РДР. Яе работы вылучаюцца прафесіяналізмам і высокай мастацкай якасцю.

Каскевіч Лідзія Аляксееўна займаецца саломапляценнем больш за 30 гадоў. Спачатку пляла для сябе. Аднойчы, у 80-ыя гады, трапіўшы на “Дні майстра” ў Гродна, убачыла, што людзі ў захапленні разглядалі яе вырабы.

Краўчук Валянціна Іванаўна з 2000 года кіравала гуртком па саломапляценню пры Гродзенскім раённым Доме рамёстваў (г. Гродна, вул. 17 верасня, 50, тэл. 8 (0152) 72-35-41). З 2008 года займае пасаду метадыста РДР.

Ямельянчык Наталля Іванаўна – кіраўнік гуртка экалагічнага Цэнтра пры заводзе “Оптыка” у г. Лідзе. Актыўна ўдзельнічае ў абласных і раённых мерапрыемствах, выстаўках. З’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.