Шылкоўская Марыя Мікалаеўна працуе мастацкім кіраўніком Ходараўскага сельскага клуба ў Лідскім раёне. Займаецца саломапляценнем і іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з гурткоўцамі.  Актыўна ўдзельнічае ў абласных і раённых мерапрыемствах, выстаўках.

Алена Віктараўна Паддубная працуе метадыстам у  Свіслацкім  раённым Доме  рамёстваў  (г. Свіслач,  вул.  Першамайская,  4,  тэл. 8 (01513) 3-41-53).

Касьян Тамара Мікалаеўна з пачатку адкрыцця Бераставіцкага раённага Дома рамёстваў у 2005 годзе узначаліла дадзеную ўстанову культуры (г. п. Бераставіца, вул. Чкалава, 7, тэл. 8 (01511) 2-23-22).

Ала Аляксееўна Сурмінава з 2000 года з`яўляецца мастацкім кіраўніком узорнага тэатра моды “Спадчына” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Ваўкавыска.