Юрчык Дар’я Станіславаўна працуе метадыстам па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву ў Лідскім раённым Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры (г. Ліда, вул. Савецкая, 12, тэл. 8 (01545) 2-62-48, 2-93-67).

Яе выцінанкі – сапраўдныя дэкаратыўныя карціны-пано высокай мастацкай якасці. Для разеткавых кампазіцый арганічна абрана каларыстыка. Сіметрычныя кампазіцыі адлюстроўваюць народныя святы, помнікі архітэктуры, філасофскія сюжэты. Усе выцінанкі Дар’і вельмі розныя і арыгінальныя.

Дар’я таксама займаецца саломапляценнем.