Аўчыннікаў Аляксандр Фёдаравіч – прызнаны майстар выцінанкі са сваім мастацкім светаўяўленнем. Працуе ў Гродзенскім абласным метадычнам цэнтры народнай творчасці (г. Гродна, вул. Савецкая, 8, тэл. 8 (0152)72-17-87, 74-04-48).

 

Творы Аляксандра Аўчыннікава – звычайна квадратныя ці блізкія да квадрата сурвэткі-пано цэнтрычнай кампазіцыі. Майстар дэманструе складанае, густое, арганічнае  спляценне прыродных матываў. Арыгінальна стылізаваныя сілуэты птушак уяўлюяць сабой неад’емную частку абстрагаваных раслінных формаў. Усё гэта дазволіла набыць майстру свой непаўторны твар.