Наталля Клімко ў 2009 годзе пераняла і прадоўжыла гэтую старажытную традыцыю ад народнай майстрыхі Ніны Шурак.

Выцінанка-выбіванка дакладна імітуе ажурную тканіну: прабіваецца сятчатая аснова, на якой кампануюцца кветкі, вазоны ці птушкі. Майстрыха дабавіла аўтарскія рысы – так у работах з’явіліся анёлы, крыжы і свечкі.

Клімко Наталля Аляксандраўна з 2003 года кіруе Навагрудскім раённым Цэнтрам рамёстваў (г. Навагрудак, вул. Чапаева, 13 (РДК), тэл. 8 (01597) 2-24-70). Гэта адзіная на Гродзеншчыне майстрыха, якая валодае сакрэтамі мастацтва выбівання ажурных фіранак на паперы. Наталля Клімко ў 2009 годзе пераняла і прадоўжыла гэтую старажытную традыцыю ад народнай майстрыхі Ніны Шурак.

Выцінанка-выбіванка дакладна імітуе ажурную тканіну: прабіваецца сятчатая аснова, на якой кампануюцца кветкі, вазоны ці птушкі. Майстрыха дабавіла аўтарскія рысы – так у работах з’явіліся анёлы, крыжы і свечкі.

Наталля Клімко – удзельнік шматлікіх конкурсаў, выставак народнай творчасці, святаў і фестываляў. Лаўрэат спецыяльнай прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” у намінацыі “Народны майстар” у 2011 годзе.