Шчэліна Алена Валянцінаўна ад пачатку заснавання (з 2003 года) займае пасаду дырэктара Лідскага раённага Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры (г. Ліда, вул. Савецкая, 12, тэл. 8 (01545) 2-62-48, 2-93-67).

Майстрыха звяртаецца як да традыцыйных матываў, так і да мадэрнавых трактовак. Акрамя традыцыйнага чорнага, Алена Шчэліна не забывае пра іншыя колеры і адценні. Часам звяртаецца да паліхроміі, але часцей абмяжоўвае каларыстыку двумя колерамі. Яе творы сіметрычнага і разеткавага тыпу з’яўляюцца арыгінальнымі сувенірамі.