Юрчык Дар’я Станіславаўна працуе метадыстам па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву ў Лідскім раённым Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры (г. Ліда, вул. Савецкая, 12, тэл. 8 (01545) 2-62-48, 2-93-67).

Выцінанкі Муліцы Станіслава Вітольдавіча з Гродна вызначаюцца народным каларытам, аўтарскай шчырасцю і непасрэднасцю. Крыху рыхлаватыя, разрэджаныя кампазіцыі могуць падацца аматарскімі практыкаваннямі: наіўны малюнак, грубаватыя абрысы, не надта роўныя лініі.

Пашырэнне выцінанкі ў беларускім народным побыце прыпадае на канец ХІХ – пачатак ХХ стст. і звязана са зменамі ў характары народнага  жылля, з адноснай даступнасцю і таннасцю паперы, з новымі тэндэнцыямі ў народным мастацтве.