Мастацкі кіраўнік – Наталля Вікуння-Аррыетта,
тэл. (+37529) 282-42-44

У наш час цяжка зберагчы сапраўдную аўтэнтыку, асабліва ва ўмовах безгустоўнай стылізацыі і веку тэхналогій. Але апантанасць некаторых дзеячаў робіць вялікую працу па захаванню традыцыйнай нематэрыяльнай спадчыны. Такіх як, напрыклад, заснавальніца і кіраўніца фальклорнага гурта “Кужаль” Наталля Вікуння-Аррыетта.

Калектыў існуе з 2010 года на базе УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”. Ансамбльстворанызмэтайзапазычання, вывучэнняізахаваннябеларускайпесеннай традыцыі. У складзе калектыву 12 удзельнікаў з розных курсаў навучання.Важнай адметнасцю калектыву з’яўляецца тое, што песні ўдзельнікі пераймаюць з аўдыязапісаў носьбітаў, тым самым дакладна трансліруюць і перадаюць слухачам самабытны гук. Рэпертуарансамбляскладаеццазаўтэнтычныхпесеньрозных рэгіёнаў Беларусі.

Наталля Вікуння-Аррыетта сама дакладна ведае і ўмее голасам паказаць усе асаблівасці традыцыйных спеваў, валодаеметодыкайразвіццятворчагапатэнцыялуўдзельнікаўкалектыву. Менавіта дзякуючы прафесіяналізму Наталлі Вінунні-Аррыетта для калектыву былі адноўлены, распрацаваны і пашыты традыцыйныя касцюмы.

На сённяшні дзень ні адно фальклорнае мерапрыемства ў г. Гродна і вобласці не абыходзіцца без ансамбля “Кужаль”. Занедоўгі час свайгоіснаваннягрупаўдзельнічалаўшматлікіхконкурсахімаешэрагузнагарод: Гран-пры XIII Фэсту нацыянальнага фальклору (Гродна, 2011 г.); Дыплом I ступені Абласнога фэсту рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы" (Гродна, 2011 г.); Дыплом лаўрэата III ступені ў намінацыі "Фальклорны спеў (ансамблі) СУЗы" расійска-беларускага адкрытага студэнцкага агляду-конкурсу народнага песеннага мастацтва "Как на речке было на Фонтанке" (г. Санкт-Пецярбург, 2012 г.); Дыплом спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі Рэспублікі Беларусь (2013 г.).