Народны фальклорны гурт “Крынічанька” са Свіслацкага РДК працуе з 1985 года. У складзе калектыву 12 вакалістаў, усе людзі сталага ўзросту. Многія з іх стаялі ля вытокаў яго стварэння.

 

Харавая група асвойвае аўтэнтычны фальклор і танцы розных рэгіёнаў Беларусі. За час існавання фальклорны калектыў “Крынічанька” выступіў са шматлікімі канцэртамі не толькі перад насельніцтвам свайго раёна, вобласці, але і іншых абласцей. “Крынічанька” – жаданы госць у Рэспубліцы Польша.

Сярод удзельніц гурта – Вольга Дарошына, якой споўнілася 92 гады. Вядомая сольная выканаўца на розных фальклорных фестывалях. Спявае з дзяцінства песні матулі і бабулі. Да яе ў госці за фальклорнай спадчынай наведваюцца фалькларысты з Расіі і Беларусі.