У наш час цяжка зберагчы сапраўдную аўтэнтыку, асабліва ва ўмовах безгустоўнай стылізацыі і веку тэхналогій. Але апантанасць некаторых дзеячаў робіць вялікую працу па захаванню традыцыйнай нематэрыяльнай спадчыны.

Пабачыць і пачуць традыцыйныя песні, танцы і гульні з рэгіянальнымі асаблівасцямі Мастоўскага раёна, можна пазнаёміўшыся з дзіцячым фальклорным гуртом “Маладзічок” Глядавіцкага сельскага клуба.

Народны фальклорны гурт “Крынічанька” са Свіслацкага РДК працуе з 1985 года. У складзе калектыву 12 вакалістаў, усе людзі сталага ўзросту. Многія з іх стаялі ля вытокаў яго стварэння.

Сапраўдным скарбам для нашчадкаў з’яўляецца аўтэнтычны фальклорны калектыў хутара Збляны, які, на сёняшні момант, працуе пры Парэцкім сельскім Доме культуры Лідскага раёна.