Народны побытавы танец, асабліва кадрыля – гэта візітная картка многіх раёнаў. Так, вядомая і апісаная у шматлікіх выданнях “Грабаўская кадрыля” в. Грабава Зэльвенскага раёна жыве і выконваецца па сёняшні дзень.

Сваімі песня і танцамі славіцца Шчучынская зямля. Яскравым пераемнікам і транслятарам нематэрыяльнай культурнай спадчыны з’яўляецца ўзорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору і народных традыцый.

Песенная культура Гродзеншчыны – гэта неад’емная частка традыцыйнай культуры Беларусі са сваімі рэгіянальнымі адметнасцямі і непаўторным каларытам.

Аўтэнтычны фальклорны гурт “Чараўніцы” Мацвееўскага цэнтра культуры і дасуга Ваўкавыскага раёна налічвае 6 пастаянных удзельнікаў з ліку вясковых жанчын.