Выданне ажыццяўляецца ў межах міжнароднага праекта «Павышэнне прываблівасці трансгранічнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць (акронім – «Вандроўка ў этнаказку»). Кіраўнік праекта – В.Р. Карнялюк.
У аснову зборніка пакладзены матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Стан і перспектывы развіцця этнічнага турызму ў трансгранічных рэгіёнах Гродзенскай вобласці і Сувалкаўскага субрэгіёна», якая праходзіла 25–26 студзеня 2013 г. у Гродне ў межах згаданага праекта.
Асноўная тэматыка матэрыялаў прысвечана этнакультурным рэсурсам, працэсам і магчымасцям развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферы турызму.
Прызначана для работнікаў сферы турызму, даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ і каледжаў.
Этнакультурны турызм у трансгранічным памежжы Гродзенскай вобласці і Сувалкаўскім субрэгіёне (1,7 Мб)