Турыстычны маршрут з серыі “Гудзевічы +”

“Цуд народнага мастацтва”

(Гродна – Гудзевічы – Адэльск –Гродна)

(аўтобусна-пешы экскурсійны тур выхаднога дня, працягласць – 140 км)

8.00  - Сустрэча з экскурсаводам. Ад’ездгрупы па маршруце.

9.00 – Прыбыцце ў Гудзевічы. Наведванне Гудзевіцскага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея. Экскурсія па в. Гудзевічы – агляд царквы Нараджэння Маці Божай.

11:30 – Прыбыцце ў Адэльск. Экскурсія па мястэчку: драўляны касцёл Найсвяцейшай Девы Марыі, каталіцкія могілкі. Наведваннемузея драўляных народных інструментаўу Доме народнайтворчасці. Знаёмства з майстрам - музыкам Мар’янамСкрамблевічам.Майстар-клас  М. Скрамблевіча.

13.00Палудзень ў Гродна. Экскурсійнае знаёмства з гісторыяй горада: Стары і Новы замкі, Каложская царква, Бернардынскі, Брыгіцкі, Фарны касцёлы, “Гарадніца”, кірха, сінагога, музей “Гісторыі рэлігіі”, музей А. Ажэшкі і інш. Знаёмства з дзейнасцю народнага самадзейнага аб’яднання майстроў і мастакоў-аматараў г.Гродна “Гарадзенскі каларыт”. Наведванне салонаў “Ткалля”, “У майстра”, выставы-салона”Крыга”.

16.30 – канец экскурсійнай праграмы. Развітанне з групай.

 

Турыстычны маршрут з серыі “Гудзевічы +

“Шляхам драўлянага дойлідства”

(Гродна – Прывалкі – Парэчча – Нов. Руда – Адэльск – Лаша – Гудзевічы – Коматава – Кашубінцы – Жытомля – Гродна)

(двухдзённы аўтобусна-пешы экскурсійны тур, працягласць маршрута – 250 км)

1 дзень:

10.00Сустрэча з экскурсаводам. Аглядная экскурсія па Гродна: Стары і Новы замкі, Каложская царква, Бернардынскі, Брыгіцкі, Фарны касцёлы, “Гарадніца”, драўляны лямус, кірха, сінагога, музей “Гісторыі рэлігіі”, музей А. Ажэшкі і інш. Сустрэча з народнымі майстрамі па мастацкай апрацоўцы дрэва аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”. Наведванне салонаў “Ткалля”, “У майстра”, выставы-салона”Крыга”.

13.00палудзень у кафе горада.

14.00ад’езд па маршруце Гродна – Прывалкі – Парэчча – Новая Руда – Каробчыцы – Гродна.

14:30прыбыцце ў Прывалкі. Агляд і наведванне дзвюхвежавага драўлянага касцёла зальнага тыпу імя св. Тадэвуша-Юды.

15:15– прыбыцце ў Парэчча. Аглядная экскурсія з наведваннем драўлянай царквы Божай Маці Казанскай і драўлянага касцёла Прэсвятой Марыі. Знаёмства з экспазіцыяй гісторыка-краязнаўчага музея “Спадчына”.

16:30 – прыбыцце ў Новую Руду. Наведванне драўлянага касцёла св. Юрыя Пакутніка.

17:30 – прыбыцце ў Каробчыцы. Знаемства з аграсядзібным комплексам.

19:00 – прыбыцце ў Гродна. Вячэра. Начлег.

 

 

 

Турыстычны маршрут з серыі “Гудзевічы +

“Шляхам драўлянага дойлідства”

(Гродна – Прывалкі – Парэчча – Нов. Руда – Адэльск – Лаша – Гудзевічы – Коматава – Кашубінцы – Жытомля – Гродна)

2 дзень:

8:00 – снеданне. Ад’езд группы па маршруце: Гродна – Адэльск– Лаша – Гудзевічы – Коматава – Кашубінцы – Жытомля – Гродна.

9:30 – прыбыцце группы ў Адэльск. Экскурсійны агляд мястэчка: драўляны касцёл Найсвяцейшай Девы Марыі, каталіцкія могілкі. Наведванне музея драўляных народных інструментаў у Доме народнай творчасці. Знаёмства з майстрам - музыкам Мар’янамСкрамблевічам.Майстар-клас  М. Скрамблевіча.

11:00 – прыбыцце ў в. Лаша. Аглядная экскурсія з наведваннем драўлянай Мікалаеўскай царквы.

12:00 – прыбыцце ў Гудзевічы. Наведванне Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея. Экскурсія па в. Гудзевічы – царква Нараджэння Маці Божай.

13:30 – прыбыцце ў Коматава. Экскурсійны агляд і наведванне драўлянай Праабражэнскай царквы.

14:15 – прыбыцце ў Кашубінцы. Экскурсія і агляд драўлянага касцёла Бязгрэшнага зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і маёнтка Блаўдзевічаў – унікальны драўляны двор у стылі класіцызму.

15:00 – прыбыцце ў Жытомлю. Знаемства з гісторыяй мястэчка і наведванне драўлянай Свята-Дабравешчанскай царквы.

15:30 – прыбыцце ў Гродна. Развітанне з групай.

 

У рамках рэалізацыі праекта распрацоўваюцца і прапаноўваюцца ўвазе турыстам шэраг турыстычных этнакультурных маршрутаў з выкарыстаннем этнічнай і этнаграфічнай спадчыны Гродзеншчыны і Сувальшчыны. Большасць маршрутаў праходзяць праз экалагічна чыстыя тэрыторыі. У час такіх падарожжаў можна даведацца пра жыццё, побыт і культуру этнасаў і народаў рэгіёну (беларускага, літоўскага, польскага, татарскага, яўрэйскага), азнаёміцца  з  ўзорамі народнай архітэктуры, акунуцца ў разнастайны свет народнага майстэрства і творчасці, прайсці гасцінцамі міфалагічнага бога Белуна, і даведацца пра яго самыя запаветныя таямніцы, а заадно адпачыць у самых маляўнічых і райскіх куточках прыроды. Турыстычныя маршруты, аб'яднаныя ў серыю “Гудзевічы +”, даюць магчымасць наведаць новыя залы і цікавыя экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея ў в. Гудзевічы.

 

1.     Маршрут «Гудзевічы + Цуд народнага мастацтва»

А ці ведаеце вы, што паводле розных звестках існуе каля 2000 народаў свету? Усе яны засяляюць розныя куткі нашай планеты. І кожны з іх - гэта пазл, а  свет - складанка, якая паўстае перад намі ва ўсёй сваёй разнастайнасці і непаўторнасці. У кожнага з народаў свая гісторыя, свае таямніцы і місія. І кожны з іх сваёй дзейнасцюі творчасцю насычае яркімі фарбамі наш свет і  робіць яго лепшым, прыгажэйшым, дасканалым. І менавіта такая творчасць служыла адлюстраваннем індывідуальнасці кожнага з народаў свету…

Мы прапануем Вам зазірнуць у «беларускае люстэрка» і ўбачыць там цуд, сапраўдны цуд народнага мастацтва. Аднайменны турыстычны маршрут пазнаёміць Вас з этнакультурнай спадчынай беларускага народу: этнаграфічнымі і мастацкімі экспазіцыямілітаратурна-краязнаўчага музея ў в. Гудзевічы, народным майстрам і музыкамМ. Скрамблевічам, які прапануе майстар-клас у музеі драўляных народных інструментаў в. Адэльск, а  кульмінацыяй экскурсу ў свет народнай творчасці будзе знаёмства з гісторыяй і культурай горада-музея Гародні. Шматлікія помнікі архітэктуры і мастацтва горада не пакінуць Вас абыякавымі гэтак жа, як і сустрэчы з  народнымі майстрамі па скуры, гліне, дрэве, метале.   

 

2.     Маршрут «Гудзевічы + Шляхам драўлянага дойлідства»

Ні для каго не сакрэт, што камень, дрэва, скура і метал - гэта самыя распаўсюджаныя матэрыялы ў жыццядзейнасці кожнага чалавека. Выкарыстоўваюцца яны па рознаму, але кожнаму з іх адведзена асаблівая роля . Камень - гэта гарант надзейнасці і даўгавечнасці. Скура - трываласці і элегантнасці. А метал - паўсядзённы і самы распаўсюджаны памочнік для чалавека. Але мы прапануем звярнуць асаблівую ўвагу на матэрыял, які застаецца нязменным спадарожнікам на працягу ўсёй гісторыі існавання чалавецтва – на дрэвы. Дрэва - гэта не толькі хата чалавека, прадметы працы, побыту, творчасці, але і бясконцая крыніца і гісторыя жыцця. Драўлянае дойлідства - найбольш яскравы прыклад народнага гістарычнага пераўвасаблення…

У экскурсійным маршруце «Шляхам драўлянага дойлідства» можна ўбачыць помнікі архітэктуры, культуры і гісторыі г. Гродна, сустрэцца з народнымі майстрамі па мастацкай апрацоўцы дрэва, наведаць унікальныя драўляныя храмы, палацы і забудовы Гродзенскай вобласці, якія не пакінуць Вас абыякавымі: Вы будзеце прыемна здзіўлены і ўражаны.

(Лаша, Адэльск, Коматава, Кашубінцы , Жытомля, Новая Руда, Прывалкі, Парэчча)